Андрэй Рыгоравіч Фралянкоў (, в. Грэнкава, Цвярская вобласць — , Кіеў) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант (1954). Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1922 года, у 1925 годзе скончыў пяхотную школу, у 1943 годзе — курс ваеннай акадэміі Генштаба.

На фронце з чэрвеня 1941 года, ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Першым Беларускім франтах. Камандзір 193-й стралковай дывізіі, арганізаваўшай захват перапраў праз раку Днепр 15 кастрычніка 1943 года, рэкі Сноў і Сож. Званне Героя Савецкага Саюза атрымаў 30 кастрычніка 1943 года.

193-я стралковая дывізія ўдзельнічала ў вызваленні горада Баранавічы 7-8 ліпеня 1944 года.

Пасля вайны служыў у радах арміі, жыў у Кіеве.

Памяць У 1968 годзе вуліца Вакзальная горада Баранавічы была перайменавана ў вуліцу Фралянкова.

Мармуровая дошка з надпісам: «Вуліца носіць імя камандзіра 193-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза, генерал-лейтэтанта Фралянкова А. Г.» адкрыта ў 1984 годзеМемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы .

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты СССР