Па даных на 2023 год у Германіі пацверджана 38 435 774 заражаных COVID-19, з іх 174 807 памерлі "Coronavirus Pandemic (COVID-19)". Падчас пандэміі Інстытут Роберта Коха штодня публікаваў справаздачы па сітуацыі з распаўсюджваннем віруса COVID-19 на тэрыторыі Германіі.

Першыя пацверджаныя выпадкі Першы выпадак заражэння COVID-19 быў пацверджаны 27 студзеня 2020 года ў Баварыі ў супрацоўніка фірмы Webasto, які кантактаваў з калегамі, што нядаўна вярнуліся з Кітая. 1 лютага СМІ паведамілі, што ў 8 супрацоўнікаў гэтай фірмы гэтак жа пацверджана наяўнасць віруса. Паведамленне пра першы пацверджаны выпадак заражэння за межамі Баварыі з’явілася 25 лютага. Захворванне было выяўлена ў жыхара Паўночнай Рэйн-Вестфаліі, а таксама Бадэн-Вюртэмберга. Большасць выпадкаў гэтага перыяду звязана з паездкамі мясцовых жыхароў у Італію, у прыватнасці на горналыжныя курорты.

Смяротныя выпадкі Паведамленне пра два першых смяротных выпадка ў ФРГ ў гарадах Эсэн (Essen) і Гейнсберг (Heinsberg) было апублікавана 9 сакавіка.

Меры каранціну Да 17 сакавіка рашэнне закрыць школы і дзіцячыя сады было прынята ва ўсіх федэральных землях Германіі. Для сем’яў, у якіх бацькі занятыя ў сферах звязаных з забеспячэннем дзейнасці жыццёва важных інфраструктур (лекары, энергетыкі), прадугледжвалася магчымасць арганізацыі дзённага догляду за дзецьмі.

18 сакавіка ў Баварыі ўведзены рэжым надзвычайнага становішчаhttps://www.dw.com/ru/%D0%B1%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F-%D0%B2%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%82-%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B2%D1%8B%D1%87%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%B8%D0%B7-%D0%B7%D0%B0-%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0/a-52793490.

22 сакавіка забаранілі збірацца больш, чым па двое. Выключэнне зроблена для членаў сям’і, а таксама людзей, якія жывуць адзінай дамашняй гаспадаркай. Кантакты з іншымі людзьмі неабходна абмежаваць да мінімуму. Для гэтага, у прыватнасці, запатрабавалі захоўваць дыстанцыю не менш за 1,5 метра ад бліжэйшага чалавека ў грамадскіх месцах. Усе гастранамічныя прадпрыемствы павінны быць зачыненыя. Аналагічнае тычылася паслуг у вобласці асабістай гігіены, у тым ліку цырульняў і касметычных студый. Аднак па-ранейшаму дазваляліся паездкі на працу або для дапамогі іншым людзям. Індывідуальныя заняткі спортам і фізічныя практыкаванні на свежым паветры былі па-ранейшаму магчымыя.

Заўвагі

Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Германіі