Аляксандр Аляксеевіч Янкоўскі (нар.  — , Краснаярск) — работнік чыгуначнай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1943).

Біяграфія З 1927 года працаваў у Аршанскім дэпо слесарам, памочнікам машыніста, машыністам намесніка начальніка дэпо па паліўна-складской гаспадарцы.

У 1941–1945 гадах – машыніст, намеснік начальніка паравознай калоны асаблівага рэзерву Народнага камісарыята шляхоў паведамлення № 3.

За асаблівыя заслугі ў забеспячэнні перавозак для фронта і народнай гаспадаркі і выдатныя дасягненні ў аднаўленні чыгуначнай гаспадаркі ў цяжкіх умовах ваеннага часу Аляксандру Янкоўскаму ў 1943 годзе прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1945–1953 гадах зноў працаваў у паравозным дэпо Орша. Пазней працаваў начальнікам службы лакаматыўнай гаспадаркі ў Краснаярску.

З 22 мая 1968 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Памёр Аляксандр Янкоўскі ў КраснаярскуЯнкоўскі Аляксандр Аляксеевіч.

Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1943) ордэн Леніна – двойчы ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны знак «Ганаровы чыгуначнік» – двойчы

Літаратура Янковский Александр Алексеевич // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 324.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя чыгуначнікі Катэгорыя:Персанальныя пенсіянеры саюзнага значэння