Хо́лстаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Мокрае.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Мокраўскі (Макранскі) сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы МокраеМокрае // С. № 276. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Ямніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..

4 чэрвеня 1965 года Мокраўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 18 населеных пунктаў (Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар), якія ўваходзілі ў склад Ямніцкага сельсавета, з цэнтрам у вёсцы МокраеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 18 сакавіка 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ХолставаХолстава // С. № 315, сельсавет перайменаваны ў ХолстаўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзецкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брасавінка, Гарадзец, Замошша, Лубянка, Рэзкі, Сяліба)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области , 20 лістапада 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баркалабаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Баркалабава, вёскі Бароўка, Барсукі, Дальняе Ляда, Залахвенне, Касічы, Ліпаўка, Рэкта, Сарочына і Хадуцічы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 17 ліпеня 2016 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Холстава ў аграгарадок МокраеБыховского районного Совета депутатов от 20 июня 2016 г. №22-9 О переносе административного центра Холстовского сельсовета Быховского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1782 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,4 % — беларусы, 3,6 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2496 чалавек.

Былыя населеныя пункты У канцы 1930-х гг. на тэрыторыі сучаснага Холстаўскага сельсавета існавалі пасёлкі Востраў, Забавы, Чычылаўка.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе