Ганна Валянцінаўна Старавойтава (нар. , Салігорск, Мінская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по городу Минску і VII скліканняўСведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску .
Біяграфія Нарадзілася 8 жніўня 1966 года ў г. Салігорску Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўніца матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі; аспірант Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала настаўніцай матэматыкі сярэдняй школы № 158 г. Мінска, намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце гімназіі № 13 г. Мінска, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, дырэктарам сярэдняй школы № 195 г. Мінска, дырэктарам гімназіі № 31 г. Мінска.
Выбіралася дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў.
З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі.
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справахСтаравойтава Ганна Валянцінаўна.
Асабістае жыццё Замужам, мае дачку.
Узнагароды ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання