Леанід Ісідаравіч Шакі́нка (, в. Старыны, Лёзненскі раён — ) — беларускі графік і жывапісец. Член Саюза мастакоў і Саюза журналістаў СССР.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і вясковага сталяра. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944 гадах знаходзіўся ў зоне акупацыі нямецкіх войскаўЗнаменитые Земляки — Шакинко Леонид Исидорович . У 1944 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію, прымаў удзел у баях на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Пасля вайны скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. У 1962 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966—1987 гадах — мастацкі рэдактар часопіса «Нёман».

Творчасць Л. І. Шакінка ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1962 года. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, у тэхніках лінагравюры, афорта, літаграфіі, акварэлі. Творам мастака ўласціва вобразная завершанасць, якая дасягаецца строгасцю і прастатой графічнага вырашэння.

Сярод твораў вызначаюцца: «Кастрычнік» (1962), «Веласіпедысты» і «У нас у двары» (1963), «Маці. 1941 год» (1964), «Дарога на Мінскае мора» (1965), «Залатая восень» (1966), «Коміны Хатыні» (1967), «Школьніца» (1970), «Мікалай Капернік» і «Зімовыя карункі» (1973), «Зімовая казка» (1983), «Да Ільіча» (1984), серыі «Нашы маці» (1982) і «Вайна і людзі» (1984) і іншШакінка Леанід Ісідоравіч. У 1988—1996 мастак стварыў серыю прац «Афганістан — мой боль», якая прысвечана падзеям вайны ў Афганістане, загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам. Серыя налічвае 15 прапц. «Магчыма, некаторыя работы застаюцца недаказанымі, але, працуючы над гэтай серыяй, я не мог на ўсё адказаць, таксама, як і ніхто не рашаецца даць праўдзівага адказу аб той вайне. …Не судзіце, людзі, мяне жорстка за, можа, не поўнае супадзенне маіх работ з вашымі ўяўленнямі. Аўтар, пакуль што адзін за ўсіх работамі сваімі прыносіць пакаянне за вар’яцтва…» — казаў аўтар.

Аформіў кнігі В. Вольскага, І. Буніна і інш.

Узнагароды Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «Ветэран працы»

Літаратура Шакинко Леонид Исидорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. — Кн. 2. — С. 597. Шунейка, Е. Штрихи к недосказанному / Е. Шунейка // Неман. — 1997. — № 11. — С. 25.

Спасылкі Знаменитые Земляки — Шакинко Леонид Исидорович // Лёзненскі ваенна-гістарычны музей Шакінка Леанід Ісідоравіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Шакінка Л. І. // Беларускі плакат Выставка «Афганистан — боль моя…» // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР