«Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Кудзіненкі, створаны на «Белсат» ў 2018 годзе. Фільм прысвечаны 85-годдзю беларускага савецкага рэжысёра Валянціна Вінаградава, аднакурсніка Андрэя Таркоўскага і Васіля Шукшына, а таксама прымеркаваны да 50-годдзя з выхаду фільма «Усходні калідор». У фільме выкарыстаная музыка гуртоў «Серебряная свадьба», «Дай дорогу!», «Exequtor» і «Gods Tower».

У фільме здымаліся

Здымачная група аўтар сцэнара і рэжысёр — Андрэй Кудзіненка аператар — Алекс дэ Балюк гукарэжысёр — Яўген Рагозін гукааператар — Павал Гвозд асыстэнт рэжысёра — Людміла Снігірова мантаж — Алекс дэ Балюк адміністратар — Аляксей Наліва рэдактар — Януш Гаўрылюк закадравае агучванне — А. Малчанаў

Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Андрэя Кудзіненкі