Міхаіл Аляксандравіч Алексенка (1861 — 3 лістапада 1920, Харкаў) — украінскі батанік, прыват-дацэнт, альголаг і брыёлаг.

Жыццяпіс Нарадзіўся ў сям’і палтаўскага памешчыка, дакладная дата і месца нараджэння невядомыя.

Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. У гэтым жа ўніверсітэце працаваў з 1896 да канца жыцця. З 1888 года член, з 1907 да 1920 — навуковы сакратар Таварыства прыродазнаўцаў пры Харкаўскім універсітэце.

Адным з першых Алексенка пачаў сістэматычна вывучаць водарасці і імхі на тэрыторыі Украіны (Харкаўшчына, Палтаўшчына, Чарнігаўшчына), а таксама ў былой Курскай і іншых губернях; апісаў шэраг новых відаў водарасцяў.

Літаратура

Катэгорыя:Батанікі Украіны Катэгорыя:Альголагі Катэгорыя:Брыёлагі