Уладзімір Генадзевіч Браўн (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў у Белмясцпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік брыгады архітэктараў у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў прамысловых будынкаў, жылых дамоў, цэнтральнай станцыі юнага тэхніка (1984), навучальнага корпуса хімічнай тэхналогіі Беларускага тэхналагічнага інстытута (1987) у Мінску.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя