Дура́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Дуравічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак ЛосеўРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).. 1 снежня 2009 года Дуравіцкі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі. Таксама ў склад сельсавета да 1976 года ўваходзіў пасёлак Лосеў.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 818 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,6 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе