Старабу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Буда.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета.
5 жніўня 1996 года цэнтр Недайскага сельсавета перанесены ў вёску Старая Буда, сельсавет перайменаваны ў Старабудскі. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Губіцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Склад На момант скасавання сельсавета ў яго склад уваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Елянец, Недайка, Старая Буда, пасёлкі Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Лявады, Падчыстае, Салаўёў, Светлы і Ясмень.
У 2005 годзе скасаваны пасёлкі Красны Свет, Мар’іна Поле, Новы Свет і Ясная Паляна.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 931 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 95,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1996 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе