Спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Полацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа» — спартыўная установа ў г. Полацку Полацкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя Школа вядзе сваю гісторыю з 8 мая 1946 года. На падставе Пастановы дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР, загадам Полацкага аблана была адкрыта дзіцячая спартыўная школа.
Аснову поспехаў ДЮСШ закладвалі першыя трэнеры: В. М. Стома, В. У. Гарбуноў, А. І. Сяргееў, Л. П. Бандарэнка і іншыя. У тыя гады быў падрыхтаваны першы майстар спорту СССР па лёгкай атлетыцы — Іван Арлоў.
З 1970 года на базе школы сталі працаваць 2 спартыўныя школы: ДЮСШ № 1 — лёгкая атлетыка, гімнастыка; ДЮСШ № 2 — баскетбол, гандбол, футбол, хакей. Цэлая плеяда маладых трэнераў стала працаваць з юнымі спартсменамі. Некаторыя з іх былі самі ў ліку выпускнікоў Полацкай спартыўнай школы.
У 2002 годзе адбылося аб’яднанне 2 спартыўных школ.
У цяперашні час у школе працуе 34 трэнеры-выкладчыкі, навучаюцца каля 1000 чалавек.
За час існавання трэнерамі спартыўнай школы было падрыхтавана 6 майстроў спорту міжнароднага класа, 31 майстар спорту і больш за 60 кандыдатаў у майстры спортуПолацкая дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
Аддзяленні Баскетбол Валейбол Гандбол Футбол Лёгкая атлетыка Лыжныя гонкі Шахматы Бокс Мастацкая гімнастыка
Дырэктары школы Уладзімір Антонавіч Шуліка (1946—1950) Уладзімір Рыгоравіч Кіта (1950—1953) Аляксандр Іванавіч Селіванаў (1953—1989) Міхаіл МіхайлавічЖэнаў (1970—1978) Леанід Уладзіміравіч Закс (1984—1994) Міхаіл Уладзіміравіч Жыхар (1989—1998) Аляксандр Мікалаевіч Фраленкаў (1994—1998) Георг Шаломавіч Арліеўскі (1998—2000) Васіль Уладзіміравіч Глазкін (1998—2003) Аляксандр Сцяпанавіч Аўдачонак (2000—2003) Валерый Мікалаевіч Каваленка (2003—2006) Аляксей Браніслававіч Юркевіч (2006—2008) Леанід Мікалаевіч Сіняўскі (з верасня 2008 года і па цяперашні час)
Літаратура Большакова, А. Из гостей — с медалями / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2013. — 18 кастр. — С. 1. Большакова, А. Когда работа по душе / А. Большакова // Полацкі веснік. — 2018. — 9 лют. — С. 7. Пугачева, А. Служа Отечеству и спорту / А. Пугачева // Віцебскі рабочы. — 2010. — 16 сент. — С. 15. Синявский, Л. Леонид Синявский: работать с пользой / Л. Синявский; беседовала А. Большакова // Полацкі веснік. — 2009. — 27 сак. — С. 4. Трапезникова, Л. ДЮСШ № 1 + ДЮСШ № 2 / Л. Трапезникова // Овертайм (Новополоцк). — 2003. — 15 апр. — С. 2. Шейндлин, Н. Спортивной школе — 50 / Н. Шейндлин // Віцебскі рабочы. — 1996. — 10 верас. — С. 4. Шэйндлін, Н. Палачане сярод лепшых / Н. Шэйндлін // Полацкі веснік. — 1998. — 15 мая. — С. 1.
Катэгорыя:1946 год у Беларусі Катэгорыя:Баскетбол у Беларусі Катэгорыя:Веласпорт у Беларусі Катэгорыя:Гандбол у Беларусі Катэгорыя:Футбол у Беларусі Катэгорыя:Лёгкая атлетыка ў Беларусі Катэгорыя:Лыжны спорт у Беларусі Катэгорыя:Шахматы ў Беларусі Катэгорыя:Бокс у Беларусі Катэгорыя:Мастацкая гімнастыка ў Беларусі Катэгорыя:Спорт у Полацку Катэгорыя:Полацкі раён