Сістэма адукацыі Чашніцкага раёна прадстаўлена навучальнымі ўстановамі рознага тыпу. У 2017 годзе ў раёне дзейнічала 17 устаноў дашкольнай адукацыі: яслі-сад — 8, дзіцячыя сады — 2, вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» — 7. У 2017/2018 навучальным годзе дзейнічала 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучалася 2976 вучняў. Навучальны працэс у школах забяспечвалі 402 настаўнікі.

У 2018 годзе працавала 65 аб’яднанняў па інтарэсах для дзяцей ад 4 да 6 гадоў, 6 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 2 спецыяльныя групы, 10 інтэграваныхАсвета. .

Дашкольная адукацыя Альшанскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна Кашчынскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна Яслі-сад № 1 г. Чашнікі Яслі-сад № 3 г. Чашнікі Яслі-сад № 4 г. Чашнікі Яслі-сад № 6 г. Чашнікі Яслі-сад № 7 г. Чашнікі Яслі-сад № 2 г. Новалукомль Яслі-сад № 3 г. Новалукомль Яслі-сад № 4 г. Новалукомль

Агульная сэрэдняя адукацыя Базавая школа г. Чашнікі Вядрэньская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна Грынькоўская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна Іванская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна Кашчынская сярэдняя школа Чашніцкага раёна Красналуцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна Лукомльская дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна Пачаевіцкая дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна Сярэдняя школа № 1 г. Новалукомля Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі Чашніцкая гімназія Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы Чашніцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр

Спецыяльная адукацыя Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Чашніцкага раёна

Сярэдняя спецыяльная адукацыя Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 83 будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага г. Новалукомля

Пазашкольная адукацыя Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі

Літаратура Гісторыя школы // Іванск : краязнаўчы нарыс / В. В. Грыбко. — Мінск : Пейто, 2000. — С. 44-49. — (Ведаць свой край Беларусь). Образование // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. — Витебск : Витебская областная типография, 2004. — С. 15. Статистический ежегодник Витебской области, 2018 / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.] ; Национальный статистический комитет Республики Беларусь. — Минск : Главное статистическое управление Витебской области, 2018. — 476 с.

Спасылкі Сайт Чашніцкага раённага выканаўчага камітэта

Катэгорыя:Чашніцкі раён Чашніцкі раён