Хо́пі (саманазва: Hopílavayi) — паўночная юта-ацтэкская мова, родная мова народа хопі. У 2010 г. на ёй размаўлялі 6780 чалавек у ЗША.
Мова хопі звычайна падзяляецца на 4 гутарковыя дыялекты, аднак унутраныя адрозненні не вельмі істотныя. Існуе некалькі варыянтаў пісьма на аснове лацінкі.
У нашы дні мова хопі вывучаецца ў школах рэзервацыі хопі, на ёй выдаюцца слоўнікі, дзіцячая літаратура.
Спасылкі Hopi language, alphabet and pronunciation Hopi Indian Language
Катэгорыя:Юта-ацтэкскія мовы Катэгорыя:Мовы ЗША