Шлёмнік байкальскі (Scutellaria baicalensis) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60 см. Сцяблы шматлікія, прамыя, чатырохгранныя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, простае, суцэльнае, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, сядзячае ці на кароткіх чаранках. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, з жоўтым зевам, знаходзяцца ў пазухах верхніх лістоў. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сібіры (Амурская вобласць, Бурація, Якуція, Прыморскі край, Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Чыцінская вобласць), Манголіі, шэрагу рэгіёнаў Кітая, на Карэйскім паўвостраве. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце па берагах рэк і ручаёў, на ўзлесках і палянах шыракалістых лясоў, камяністых россыпах, у хмызняках. Цвіце ў ліпені—верасні.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Гаспадарчае значэнне Лекавая і дэкаратыўная расліна. Вырошчваецца ў культуры.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шлёмнік Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1775 годзе