Чы́сцік балотны (Stachys palustris) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Назвы Чысцік балотны, галавенька, воўчая крапіва, воўчая мятаШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929, зябра палявая Ботанический словарь, Спб, 1878, жывічка, чыстацел, крапіва воўчая, чысцікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—110 см. Сцябло прамое, чатырохграннае, апушанае на рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-ланцэтнае, з зубчастым краем, апушанае. Ніжняе лісце на кароткіх чаранках, верхняе — сядзячае, сцяблоабдымнае. Кветкі фіялетава-пурпуровага колеру з цёмнымі і светлымі крапінамі на ніжняй губе, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ва ўмераных і трапічных абласцях Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф. Расце на вільготных лугах, узлесках, балотах, у прыбярэжных хмызняках, па берагах вадаёмаў і як пустазелле. Цвіце ў чэрвені—верасні.

Гаспадарчае значэнне Лекавая, меданосная расліна. Пустазелле. Клубні чысціка балотнага ўжываюць у ежу.

Літаратура — С. 357.

Спасылкі

Сорные растения. Stachys palustris L. - Чистец болотный. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Чистец // Проект «Архив природы России»

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Гародніна Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе