Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ў цэнтральнай частцы могілак, побач з цаглянай і зруйнаванай неагатычнай капліцамі-пахавальнямі. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як пахавальня.

Архітэктура

Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасады расшыты па тынкоўцы рустам, апяразаны шырокім прафіляваным карнізам-антаблементам, крапаваны вуглавымі пілястрамі (класіцыстычная рэтраспекцыя). Прамавугольны ўваходны праём аформлены стылізаваным гатычным парталам, завершаным стральчатай аркай і бакавымі пінаклямі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі Катэгорыя:Капліцы Мінска