Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ў цэнтральнай частцы могілак, побач з эклектычнай і зруйнаванай неагатычнай капліцамі-пахавальнямі. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як пахавальня.

Архітэктура

Помнік «цаглянага» напрамку архітэктуры мадэрна. Фасад прамавугольнага ў плане аб’ёму рытуальнага памяшкання вырашаны двух’яруснай плоскасцю, завершанай трохвугольным франтонам і вуглавымі пінаклямі, крапаванай лапаткамі абапал шырокага лучковага ўваходнага праёма.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Кальварыйскія могілкі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:Капліцы Мінска