Міха́сь Маска́лік (,  — , , Германія) — каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч у Заходняй Германіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX ст., душпастыр і педагог. Доктар філалогіі (1959).

Біяграфія У 1927—1931 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя. У 1932 годзе з’ехаў у Берлін на вучобу ў Вышэйшую тэхнічную школу ў Шарлотэнбургу разам з Анатолем Шкуткам, на двух яны жыллё. У 1933 годзе заснаваў «Саюз беларускіх студэнтаў у Германіі».

У 1934 годзе пакінуў палітэхніку і з’ехаў у Мюнхен вывучаць тэалогію, атрымаўшы стыпендыю ад мітрапаліта А. ШаптыцкагаМатэрыялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Германіі ў 1939—1951 гадах . — Лёс Анджэлес, 1968 — Мінск, 1994. С. 36.. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Калегіуме Св. Андрэя (Das St. Andreas-Kolleg) ў Мюнхене, скончыў яго ў 1938 годзе.

Высвячаны на святара 17 ліпеня 1938 года. На кароткі час вярнуўся ў Вільню, дзе ў касцёле Св. Мікалая адслужыў першую Св. Літургію.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Германію. У 1941—1943 гадах вывучаў філасофію ў Мюнхенскім універсітэце, жыў па адрасе Buttermelcherstrasse 10Universität München. Studenten-Verzeichnis. Winter-Halbjahr 1941/42. S. 28; Ibid. Sommer-Halbjahr 1943. S. 44.. У гады вайны здзяйсняў святарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. Праз непаразумення ў 1943 годзе арыштаваны, некалькі месяцаў правёў у канцлагеры Заксенгаўзен. Вызвалены намаганням Папскай місіі ў Германіі. Кароткі час працаваў пры Візітатуры ў Берліне. Пазней здзяйсняў душпастырства ў Гільдэсгайме.

У пасляваенны час жыў у Гослары. У верасні 1945 года загадам апостальскага візітатара прызначаны дэканам для беларусаў-каталікоў у Заходняй Германіі. Ініцыятар заснавання і кіраўнік Беларускай харытатыўнай службы, якая дапамагала беларускім і ўкраінскім бежанцам у Германіі. Здзяйсняў душпастырства ў парафіях Радэрборна, Оснабрука і Гільдэсгайма.

У 1959 годзе ў Мюнхенскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры «Янка Купала: Пясняр беларускага народа» (Janka Kupala. Der Sänger des weissruthenischen Volkstums. München, 1961), выдадзеную на нямецкай мове ў 1961 годзе як манаграфія.

Літаратура Маскалік Міхась // Маскалік Міхась // Źnič (Рым). 1965. № 85-86 Божым шляхам (Лондан). 1965. № 6

Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен