Аляксандр Пятровіч Дуровіч (нар. , в. Карытніца, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 21 лістапада 1957 года ў вёсцы Карытніца, скончыў Ільянскую сярэднюю школу ў 1975 годзе, у 1979 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

У 1979—1980 гадах працаваў старшым тавараведам упраўлення гандлю прамысловымі таварамі Белкаапсаюза. З 1980 года стаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры таваразнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, затым — дацэнта, а з 1997 года — на пасадзе загадчыка кафедры кіравання турызмам. З 2006 года працуе на пасадзе прафесара ў Міжнародным універсітэце «МІПСА».

У 1984 годзе па вочнай форме навучання скончыў аспірантуру Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава. Праз год абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук, а 30 сакавіка 2001 года — дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці 08.00.05 «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай» на тэму «Кіраванне маркетынгам ў сістэме турызму Рэспублікі Беларусь» у Беларусім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць Аўтар каля 200 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку трох манаграфій і 14 навучальных дапаможнікаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны тэарэтыка-метадалагічным праблемам маркетынгу, пытанням фарміравання нацыянальнай мадэлі ўстойлівага развіцця турызму ў БеларусіЭлектронны каталог РНТБ. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Нацыянальных праграм развіцця турызму на 2001—2005 гг. і 2005—2010 гг., а таксама Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму на 2010—2015 гг., як эксперт прымаў удзел у рэалізацыі міжнародных праектаў у сферы турызму.

Узнагароды дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000); персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у развіццё вышэйшай адукацыі (2001); Ганаровая грамата Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2003); дыплом лаўрэата І Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2003); юбілейная грамата «80 гадоў прафсаюзнай адукацыі» (2010); ганаровая грамата Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2010(; юбілейны медаль «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» (2015).

Асноўныя публікацыі Канкурэнтаздольнасць тавараў у сістэме маркетынгу. Мінск: БДЭУ, 1993. Маркетынг ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Мінск: Фінансы, улік, аўдыт, 1997. Рэклама ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000. Упраўленне маркетынгам ў турызме. Мінск: БДЭУ, 2000. Маркетынг ў турызме. Мінск: Новае веданне, 2001. Асновы маркетынгу. Мінск: Новае знаніе, 2006. Маркетынгавыя даследаванні ў турызме. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2008. Маркетынгавыя даследаванні. Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. Маркетынг. Мінск: Сучасная школа, 2010. Арганізацыя турызму. Санкт-Пецярбург: Піцер, 2011. Міжнародны маркетынг. Мінск: МІПСА, 2012. Рэклама ў турызме. Масква: Інфра-М, 2015. Маркетынг. Мінск: МІПСА, 2015. Маркетынг ў турызме. Масква: Інфра-М, 2016. Маркетынг ва ўмовах глабалізацыі. Мінск: МІПСА, 2016.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі