Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Коханаўская сярэдняя школа імя І. П. Кожара» — установа сярэдняй адукацыі ў гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Коханаўская сярэдняя школа існуе з 1868 года. Была адкрыта ў доме валаснога праўлення як аднакласнае народнае вучылішча.

1 студзеня 1869 года тут вучыліся 29 хлопчыкаў, у 1876 годзе — 37 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, у 1898—1899 гадах — 124 хлопчыкі і 22 дзяўчынкі. З 1904 года вучылішча стала двухкласным. Яно мела кавальскую, сталярную і слясарную майстэрні.

Пасля Кастрычніцай рэвалюцыі называлася школай 1-й, 2-й ступеняў, з 1928 года — сямігадовай, з 1932 года — сярэдняй. У 1925—1927 гадах быў узведзены 2-павярховы будынак школы.

У час Вялікай Айчыннай вайны школьны будынак быў спалены, уся школьная маёмасць разрабавана і знішчана. Да 1944 года школу аднавілі.

У 1971 годзе пастаўлены новы шматпавярховы будынак школы.

У 2003 годзе школа стала ўдзельніцай міжнароднай канферэнцыі па ўкараненні інавацыйных тэхналогій. У тым жа годзе, да 135-годдзя школы, у падарунак ад абласнога ўпраўлення адукацыі ў ёй адчыніўся камп’ютарны клас.

У 2003 годзе быў адкрыты абноўлены школьны музей. Быў створаны школьны зімовы сад.

У Коханаўскай школе створана безбар’ернае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнага працэсу вучняў з абмежаванымі магчымасцямі.

На будынку Коханаўскай школы ўсталяваны мемарыяльныя пліты былым вучням — А. М. Алюшыну, І. Батраку, І. П. Кожару, М. А. Савіцкаму.

Вядомыя выпускнікі Іван Батрак (1892—1932) — рускі паэт, публіцыст, перакладчык. Ілья Паўлавіч Кожар (1902—1967) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі (1899—1974) — Герой Савецкага Саюза. Алесь Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі пісьменнік, драматург. Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (1922—2010) — беларускі мастак, Герой Беларусі. Пётр Фёдаравіч Сычэнка (1911—1969) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза. Яўген Міхайлавіч Целешаў (1923—1997) — Герой Савецкага Саюза.

Дырэктары школы Шарай Аляксандр Міхайлавіч (1954—?).

Выкладчыкі Таццяна Іванаўна Радзькова (1974—2000) — заслужаны работнік асветы БССР.

Спасылкі Бірукоў, В. Адсюль вытокі шляху ў жыццё / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. — 2018. — 14 лістап. — С. 1-2. Бірукоў, В. Усім сэрцам любімая школа / В. Бірукоў // Наша Талачыншчына. — 2004. — 14 лют. — С. 2. Бирюков, В. Идет подготовка к юбилею / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2018. — 22 снеж. — С. 4. Путь длиною в 150 лет // Наша Талачыншчына. — 2018. — 8 снеж. — С. 3. Серада, А. Коханаўская СШ: вопыт у рэалізацыі інавацыйных праектаў / А. Серада // Наша Талачыншчына. — 2017. — 30 верас. — С. 4. Серада, А. Тут працуюць і выхоўваюць з поўнай аддачай / А. Серада // Наша Талачыншчына. — 2009. — 21 кастр. — С. 7. Середа, Е. На пути к познанию окружающего мира / Е. Середа // Наша Талачыншчына. — 2017. — 25 лістап. — С. 4.

Катэгорыя:Школы Беларусі Катэгорыя:1868 год у Беларусі Катэгорыя:Коханава Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці