Уладзімір Ільіч Бакаеў (нар. , Баку) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Азербайджанскі політэхнічны інстытут. Працаваў ва Упраўленні будаўніцтвам Сургуцкага ДРЭС, дзе распрацаваў праекты планіроўкі мікрараёна, інтэр’еры будынкаў Дзяржбанка, Будбанка, універмага. З 1975 года — старшы архітэктар у Мінскпраекце, з 1983 года — начальнік архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела ў ВА «Белрэстаўрацыя».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Жыве ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы: жылыя дамы ў мікрараёнах Курасоўшчына-3 (1975), Паўднёвы Захад-1 (1976), дом для маласямейных па вул. Бельскага (1977), блок бытавога абслугоўвання ў мікрараёне Серабранка-7 (1979); у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Паўднёвы Захад-2 (1980), рэканструкцыя квартала Траецкага прадмесця (1981).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя