Коханаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці — установа прафесійнага навучання ў гарадскім пасёлку Коханава.
Гісторыя 14 мая 1971 года было заснавана Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46. У 1984 годзе ўстанова змяніла назву на сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча, а ў 1989 г. — на прафесійна-тэхнічнае вучылішча.
З 1989 года кіраўніком установы з’яўляецца Валерый Георгіевіч Рэцкі. З 1 лістапада 2009 года ўстанова адукацыі перайменавана ў «Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».
У 2019 годзе тут атрымліваюць адукацыю 144 навучэнцы, з іх 5 дзяўчынак.
Установа вядзе работу па перападрыхтоўцы вадзіцеляў на катэгорыі C, BE, CE, B, D, FЛіцэй сельскагаспадарчай вытворчасці Коханаўскі дзяржаўны прафесіянальны.
Былыя назвы Коханаўскае сельскае прафтэхвучылішча № 46 Коханаўскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельгасвытворчасці Коханаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 Коханаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 173 сельскагаспадарчай вытворчасці
Літаратура Антонов, С. Лицей для эффективной занятости / С. Антонов // Витебские вести. — 2019. — 8 июня. — С. 3. Бирюков, В. «Достижения лицеистов и есть для меня самое в жизни дорогое» / В. Бирюков // Наша Талачыншчына. — 2019. — 12 кастр. — С. 3. Бирюков, В. Мал золотник, да дорог: Кохановский профессиональный лицей сельскохозяйственного производства отметил свое 40-летие / В. Бирюков // Віцебскі рабочы. — 2011. — 20 дек. — С. 6. Лебедева, О. Кузница кадров для села / О. Лебедева // Витебские вести. — 2017. — 6 апр. — С. 21. Рэцкі, В. Г. Коханаўскі ліцэй дае хадавыя спецыяльнасці і моладзі, і вопытным работнікам / В. Г. Рэцкі; запісаў С. Абрамовіч // Наша Талачыншчына. — 2019. — 27 лют. — С. 3.
Катэгорыя:Коханава Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці Катэгорыя:1971 год у Беларусі Катэгорыя:Ліцэі Беларусі Катэгорыя:Талачынскі раён