Лідзія Пятроўна Афанасьева (, пас. Аляксееўка, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала ў Віцебскім абласным філіяле Белдзяржпраекта, з 1953 па 1980 г. — архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў г. Мінск.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Кірава ў Віцебску (1952), заводы сілавых паўправадніковых вентыляў у Маладзечне (1973), злічальных машын у Брэсце (1975), корпус друкарні Выдавецтва ЦК КПБ (1972), аўтобусны парк № 5 (1978), рэканструкцыя аўтазавода (1980) у Мінску.

Узнагароды Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1976).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Маладзечна Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска