Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» — мураваная праваслаўная царква Наваполацка. Размяшчаецца на вуліцы 1-я лінія, д. 10.

Гісторыя У сярэдзіне 1990-х гадоў XX стагоддзя прыдатным памяшканнем для храма стала былая пральня. Побач размяшчаўся будынак былой гарадской лазні. Менавіта на яе падмурку будуецца новы храм. Службы пачаліся ў былой пральні пасля невялікай рэканструкцыі. Першапачаткова храм «Неспадзяваная Радасць» уваходзіў у склад прыхода царквы святога Архангела Міхаіла.

Сваю назву царква атрымала ад храмавай іконы, якую падарыў Наваполацку епіскап Глеб (Савін).

Афіцыйна прыход царквы іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» быў зарэгістраваны 21 красавіка 1997 года ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

Пачаткам будаўніцтва храма лічыцца лета 2008 года, незадоўга да святкавання 50-годдзя горада г. НаваполацкаЦарква іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць».

17 лютага 2009 года былі забіты першыя палі. 2 красавіка 2009 года было пачата будаванні ніжняга храма. 18 красавіка 2011 года быў усталяваны галоўны купалИстория прихода церкви иконы Божией Матери «Нечаянная Радость» .

Літаратура Банщикова, О. Новая веха / О. Банщикова // Новая газета (Наваполацк). — 2009. — 24 сак. — С. 1. Бегунова, Е. «Здесь будет новый храм!» / Е. Бегунова // Віцебскі рабочы. — 2009. — 28 марта. — С. 2. Вахрамеева, И. «Носите тяготы друг друга …» / И. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). — 2001. — 15 мая. — С. 1. Рыжкова, Н. Колокольный перезвон / Н. Рыжкова // Віцебскі рабочы. — 2013. — 30 крас. — С. 6. Стёпкина, Л. Долгожданный храм / Л. Стёпкина // Полоцкие епархиальные ведомости. — 2012. — № 2 (апр.) — С. 2.

Катэгорыя:Храмы Наваполацка Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі