МАЗ-205 — гарадскі сучленены нізкападолгавы аўтобус другога пакалення, што вырабляўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Распрацоўваўся з сакавіка 2008 года. Упершыню журналістам яго прадставілі 7 кастрычніка 2009 года0. 16-21 кастрычніка яго паказвалі на еўрапейскай выставе аўтобусаў у Кортрэйку (Бельгія), 30 чэрвеня — 2 ліпеня 2010 г. — на выставе ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Прызначаўся для перавозу 175 чалавек, у тым ліку 39 — седзячы. Паліўны бак змяшчаў 220 літраў0. Рухавік адпавядаў стандарту Еўра-5.

Серыйную вытворчасць планавалася пачаць у 2010 годзе, але гэтага не адбылося. Без уліку першага асобніка, яшчэ вырабілі сем адзінак у больш танным варыянце. 4 машыны эксплуатуюцца ў Польшчы, астатнія — у Цюмені (Расія). Пазней завод прапанаваў больш дасканалы МАЗ-215 — з пяццю дзвярыма і паменшанай ў памерах маторнай шахтай.

Галерэя

Спасылкі

205 Катэгорыя:Транспарт у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе