Падзеі 11 лютага: Роберт Фултан запатэнтаваў параход — судна, якое прыводзіцца ў рух паравой машынай. 24 сакавіка: Рускія войскі на чале з Міхаілам Барклаям-дэ-Толі занялі горад Умеа. 10 жніўня: На тэрыторыі Эквадора пачалося паўстанне супраць іспанскага панавання. 16 верасня: Рускае войска П. І. Баграціона перамагло турэцкае войска Мяхмед-пашы ля вёскі Раселат у ходзе руска-турэцкай войны 1806—1812 года. 14 кастрычніка: Падпісаны Шонбрунскі мірны дагавор паміж Францыяй і Аўстрыяй.
Нарадзіліся 19 студзеня: Эдгар Алан По, амерыканскі пісьменнік (пам. 7.10..1849). 21 сакавіка: Фёдар Аляксеевіч Коні, рускі драматург, тэатральны крытык. 27 сакавіка: Жорж Эжэн Асман, французскі дзяржаўны дзеяч і горадабудаўнік (пам. 11.1.1891).
Памерлі 31 мая: Франц Іозеф Гайдн, аўстрыйскі кампазітар. 8 чэрвеня: Томас Пейн, амерыканскі публіцыст, «хросны бацька» ЗША. 8 жніўня: Уэда Акінары, японскі пісьменнік. 9 верасня: Аўгуст Людвіг Шлёцэр, нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык (нар. 1735). 16 снежня: Антуан дэ Фуркруа, французскі хімік.