__NOTOC__ 18 верасня — дзвесце шэсцьдзесят першы (дзвесце шэсцьдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 96: Група змоўшчыкаў на чале з Флавіем Стэфанам забіла імператара Даміцыяна. З яго смерцю скончылася дынастыя Флавіяў. 1180: Пасля смерці свайго бацькі Людвіга VII Філіп II стаў каралём Францыі. 1502: Хрыстафор Калумб адкрыў архіпелаг Маіс. 1651: Пасля шэрагу параз ад войскаў Рэчы Паспалітай Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману кароннаму і не мець самастойных знешніх зносін. 1759: Брытанскія салдаты захапілі горад Квебек. 1772: Расійская імперыя, Аўстра-Венгрыя і Каралеўства Прусія давялі да ўлад Рэчы Паспалітай аб факце падзелу яе тэрыторыі і запатрабавалі склікання надзвычайнага сейма, каб фармальна пацвердзіць законнасць сваіх захопаў. 1915: Кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў — наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце. 1919: Польскія войскі акупіравалі Мінск. 1931: Здарыўся Мукдэнскі інцыдэнт, які стаў нагодай для японскай інтэрвенцыі ў Маньчжурыю. 1997: На рэферэндуме насельніцтва Уэльса вырашыла стварыць уэльскі рэгіянальны парламент. 2014: Рэферэндум у Шатландыі не ўхваліў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. 2022: Пасля гібелі Махсы Аміні акцыі пратэсту ахапілі Іран.

Нарадзіліся

53: Траян, імператар рымскі (пам. 117) 1709: Сэмюэл Джонсан, англійскі лексікограф 1765: Рыгор XVI, Папа Рымскі (пам. 1.6.1846) 1819: Леон Фуко, французскі фізік і астраном (пам. 11.2.1868) 1838: Антон Маўвэ, галандскі жывапісец 1848: Крысціян VIII, кароль Нарвегіі і Даніі (пам. 20.1.1848) 1868: Ян Веркадэ, нідэрландскі мастак 1872: Аўгустс Кірхенштэйнс, латвійскі навуковец, дзяржаўны дзеяч 1905: Грэта Гарба, шведская і амерыканская актрыса (пам. 15.4.1990) 1910: Ёзэф Таль, ізраільскі кампазітар 1910: Бернард Кангра, эстонскі пісьменнік 1913: Эрык Бломберг, фінскі кінарэжысёр 1939: Жоржы Фернанду Бранку ды Сампаю, прэзідэнт Партугальскай рэспублікі 1959: Маргус Лайдрэ, эстонскі дыпламат 1989: Серж Ібака, іспанскі баскетбаліст 1992: Кендра Харысан, амерыканская лёгкаатлетка 1995: Дэніел Эбеньё, кенійскі лёгкаатлет

Памерлі

96: Даміцыян, рымскі імператар 1598: Таётомі Хідэёсі, японскі ваенны і палітычны дзеяч 1783: Леанард Эйлер, швейцарскі матэматык 1861: Антоні Гарэцкі, польскі паэт (нар. 1787) 1872: Карл XV, кароль Швецыі і кароль Нарвегіі (нар 3.5.1826) 1939: Гвен Джон, валійская мастачка 1958: Олаф Гульбрансан, нарвежскі мастак 1970: Джымі Хендрыкс, амерыканскі гітарыст, спявак і кампазітар (нар. 27.11.1942) 1972: Фрыц Гларнер, швейцарскі і амерыканскі мастак 1980: Кэтрын Эн Портэр, амерыканскі пісьменніца 1992: Ян Скрыган, беларускі пісьменнік (нар. 16.11.1905)

Святкуюць — Нацыянальны дзень.

918