Стаклішкі, часам Ста́клішкес () — вёска ў Прэнскім раёне Ковенскага павета Літвы. Цэнтр Стаклішкаўскай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Прэнаў, на аўтамабільнай дарозе Прэны — Трокі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Стаклішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1513 годзе Стаклішкі сталі мястэчкам. У 1586 годзе тут збудавалі першы касцёл. 16 студзеня 1792 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Стаклішкам Магдэбургскае права і герб.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Стаклішках было 272 будынкі.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Стаклішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 1644 чал., з іх 936 каталікоў, 41 праваслаўны, 5 евангелістаў, 355 іўдзеяў і 7 мусульманKrzywicki J. Stokliszki // S. 359.
Славутасці
Капліца Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1776) у стылі віленскага барока
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі