Сярэя С. 87., таксама Сейры́яй () — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр Сярэйскай сянюніі. Месціцца за 20 км на ўсход ад Лаздзеі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Сярэя ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1537 годзе ў Сярэі пабудавалі кальвінскі збор.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сярэя апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

Станам на 1827 год у Сярэі 279 будынкаў, на 1880 год — 215.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Сярэю занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Сярэя апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 1909 чал.; 1880 год — 1094 чал.Chlebowski B. Sereje // S. 442. XXI стагоддзе: 2011 год — 788 чал.

Славутасці Касцёл Маці Божай Шкаплернай (1584)

Страчаная спадчына Сінагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы Антанас Жмуйдзінавічус (1876—1996) — літоўскі мастак-жывапісец. (1889—1977) — юрыст, спецыяліст па міжнародным праве, публіцыст. (1880—1967) — літоўскі дыпламат.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы