Высокі Двор С. 80., таксама Аўкшта́дварыс () — мястэчка ў Літве, на рацэ Верхняй. Уваходзіць у склад Троцкага раёна Віленскага павета. Цэнтр Высакадворскай сянюніі. Месціцца за 30 км на захад ад Трокаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Высокі Двор згадваецца ў 1518 годзе У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

9 жніўня 1569 года Высокі Двор атрымаў статус мястэчка. У 1628 годзе тут заснавалі кляштар дамініканцаў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Высокі Двор апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

Па задушэнні паўстання 1830—1831 гадоў у 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў, а касцёл перабудавалі ў маскоўскім стылі пад царкву Урадавага сінода Расійскай імперыі. Каля 1895 года ў мястэчку было 28 будынкаў.

У 1907—1913 гадах у Высокім Двары паводле праекту архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка збудавалі новы касцёл.

Найноўшы час За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Высокі Двор апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1895 год — 634 чал., з іх 386 каталікоў, 41 праваслаўны, 8 евангелістаў, 194 іўдзеі і 5 мусульман XXI стагоддзе: 2001 год — 977 чал.

Славутасці Касцёл Божага Цела (1913) Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1667) Могілкі хрысціянскія Сядзіба Малеўскіх (1837)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы