Рэ́пік канапляны (Eupatorium cannabinum) — кветкавая расліна роду сямейства .
Назва
Рэпік канапляны, рэпік, рэчнік, сядач Ботанический словарь, Спб, 1878Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым вузлаватым карэнішчам і вышынёй да 2 м. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае, апушанае кароткімі валаскамі, часта чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, з кароткімі чаранкамі, апушанае, пілаватае па краі. Ніжняе лісце рассечанае на 5 ланцэтных долей, сярэдняе — на 3. Сярэдняя доля ніжніх лістоў мае даўжыню да 15 см і шырыню 3—4 см. Верхняе лісце суцэльнае. Кветкі брудна-ружовага колеру, у невялікіх кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці. Абгортка складаецца з 9—10 лісцікаў. Плод — сямянка цёмна-бурага колеру, з кропкавымі залозкамі і чубком з шурпата зазубраных валаскоў.
Расліна ядавітая. Пылок
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі.
Святлолюбівая і ценевынослівая расліна, мезафіт, гіграфіт і эўтроф. Расце па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах і хмызняках, на ўскрайках балот, вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Гаспадарчае значэнне Лекавая (мачагонны, танізоўны, ванітоўны і ранагаючы сродак) расліна. Са сцяблоў магчыма атрымліваць грубае валакно, з лісця і каранёў — сінюю і чорную фарбу. У насенні маецца да 25 % тлустага алею. Дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 416.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Тэхнічныя культуры Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе