Епіскап Сергій (свецкае імя Аркадзь Каралёў; , Масква — , Казань) — праваслаўны дзеяч, архіепіскап.
Біяграфія У 1905 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. 17 красавіка 1921 года быў хіратанізаваны ў епіскапа Бельскага. У 1922 годзе высланы з Польшчы, жыў у Празе, быў вікарыем мітрапаліта Еўлогія, які кіраваў Заходнееўрапейскім экзархатам РПЦ, затым перайшоў у юрысдыкцыю канстанцінопальскага патрыярхату.
У 1945 годзе Сергій і Еўлогій вярнуліся ў лона Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 7 чэрвеня 1946 года — архіепіскап Венскі РПЦ, а з кастрычніка 1946 года — экзарх Сярэдняй Еўропы.
З верасня 1950 года быў архіепіскапам Казанскім і Чыстопальскім.
Катэгорыя:Варшаўска-Бельская епархія Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі