Рукойні, часам Ру́кайней () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Рукойненскай сянюніі. Месціцца на паўднёвы ўсход ад Вільні.
Гісторыя Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Рукойні датуецца 1435 годам С. 231.. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года ў складзе Віленскага павета Віленскага ваяводства, уласнасць каталіцкай царквы, цэнтр маёнтка. Напісанне старабеларускай мовай: Рукойни.
У 1538 годзе ў Рукойнях быў пабудаваны касцёл. У XVIII стагоддзі мястэчка, сустракалася таксама назва Рукойны С. 303..
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рукойні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У вайну 1812 года згарэў драўляны каталіцкі касцёл. У 1814 годзе збудаваны мураваны касцёл коштам архідыякана віленскай катэдры Міхала Длускага. У XIX стагоддзі Рукойні мелі статус дзяржаўнага мястэчка. У 1838 годзе ў Рукойнях быў арыштаваны паўстанец Шыман Канарскі. Пасля 1861 года цэнтр Рукойненскай воласці Віленскага павета.
На 1859 год у Рукойнях было 26 будынкаў, на 1866 год — 25.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Рукойні апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Рукойні заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 2024 годзе быў зацверджаны герб Рукойняў.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 год — 244 чал.; 1866 год — 364 чал., з іх 261 каталік, 53 праваслаўныя і 50 іўдзеяў; 1881 год — 323 чал.
Славутасці Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1823)
Страчаная спадчына Царква Покрыва Багародзіцы (1860-я; мураўёўка)
Вядомыя асобы Павел Ксаверый Бжастоўскі (1739—1827) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч.
Крыніцы
Літаратура Krzywicki J. Rukojnie // S. 959.
Спасылкі