«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» — польскамоўная паэма Янкі Лучыны, цалкам апублікаваная ў зборніку «Poezje» ў 1898 годзе ў Варшаве.
Гісторыя Раздзелы паэмы «На ласёў на прынаду», «На цецерукоў у час такаваня» Лучына дасылаў у 1882 годзе Аляксандру Валіцкаму (1826—1893), былому мінскаму кнігару, удзельніку паўстання 1863—1864 гадоў, які жыў тады ў Кракаве Лучына Я. Творы: Вершы, нарысы, пераклады, лісты / Я. Лучына; Уклад., прадм. і камент. У. Мархеля. — Мн.: Маст. літ., 2001. — С. 192. — 206 с..
Раздзелы «Стары паляўнічы», «Выправа на ласёў» і «Апавяданне даяжджаючага» публікаваліся ў часопісе «Życie» (1887, № 25-26; 1888, № 8), а «Перад куццёю» — у альманаху «Życie ilustrowane» (Варшава, 1887) пад агульным загалоўкам «Акварэлькі з паляўнічага жыцця на Палессі» (), які, як сведчаць аўтографы паэта, захаваныя ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, быў рэдакцыйным варыянтам назвы паэмы.
Цалкам паэма «Акварэлькі» была апублікавана ў Варшаве ў 1898 годзе. Хоць яна і была напісана на польскай мове, у ёй захавалася шмат беларусізмаў, якія надавалі асаблівы нацыянальны каларыт. У адным з лістоў да Зянона Пшасмыцкага аўтар пісаў:
Апісанне Апублікаваны ў зборніку «Вязанка» (Пецярбург, 1903) верш «Стары ляснік» традыцыйна разглядаецца як лучынаўскі самапераклад раздзелу «Стары паляўнічы»Лойка А. А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. Пад. рэд. Ю. С. Пшыркова. Мн., «Вышэйшая школа», 1977. — С. 273. — 304 с.. На думку Уладзіміра Мархеля, разам з тым гэта арыгінальны твор, які мае прыкметы самастойнасці, выяўленай ў нязначнай змене назвы і ў беларускамоўнай інтэрпрэтацыі тэмы, першасна раскрытай аўтарам па-польскуМархель У. І. Прадвесце адраджэнскага ўздыму. Штрыхі да творчага партрэта Янкі Лучыны // Роднае слова. — 2001. — № 7. — С. 4..
Сюжэт верша пачынаецца з настойлівай просьбы Грышкі даць яму пораху. Былы паляўнічы (ляснік) наважыўся забіць шкадлівага мядзведзя, што задраў жарабя. Ні свядомыя перашкоды з боку родных, ні спакуслівыя прапановы пана ня могуць адмяніць ягонага намеру. Верш завяршаецца стрыманай просьбаю Грышкі прыслаць у лес падводу, што ўказвае на паспяховы вынік палявання.
Уладзімір Мархель выказаў здагадку, што паніч, ад імя якога вядзецца вершаванае апавяданне, — гэта сам паэт у час маладосці. Што тычыцца лесніка, то яго Лучына мог сустрэць у арандаванай бацькамі Мархачоўшчыне, куды яшчэ студэнтам прыяжджаў на канікулы.
Ацэнкі Літаратурныя крытыкі далі высокую ацэнку паэме, ставячы гэты твор у адзін шэраг з «Песняй пра зубра» Міколы Гусоўскага і «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча. Некаторымі крыніцамі паэма характарызуецца як «энцыклапедыя паляўнічага»Бібліятэка паляўнічага . — Белорусская лесная газета № 13 (1087) 31 сакавіка 2016. . Паводле Уладзіміра Мархеля, «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» адкрылі перад беларускімі паэтамі шляхі пошукаў у напісанні нацыянальных эпічных твораў («Новая зямля» Якуба Коласа і інш)Мархель У. І..
Беларускія пераклады Янка Лучына самастойна пераклаў на беларускую мову раздзел «Стары ляснік». Урывак уступу на беларускую мову пераклаў Міхась Клімковіч. Цалкам паэму пераклаў Генадзь Тумаш.
Катэгорыя:Літаратурныя творы на польскай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую Катэгорыя:Творы 1898 года Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Паэмы