Савет міністраў Польшчы () — орган выканаўчай улады Рэспублікі Польшча. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Польшчы ад 2 красавіка 1997 года Савет міністраў складаецца з прэм’ер-міністра і міністраў.
Функцыі і паўнамоцтвы У адпаведнасці з Канстытуцыяй Савет міністраў вызначае асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Польшча (арт. 146, п.1 Канстытуцыі), у аб’ёме і на ўмовах, указаных у Канстытуцыі і нацыянальным заканадаўстве, у прыватнасці: забяспечвае выкананне законаў, выдае нарматыўныя акты; каардынуе i кантралюе працу дзяржаўных органаў; абараняе інтарэсы казны, рыхтуе праект дзяржаўнага бюджэту; кантралюе выкананне дзяржаўнага бюджэту; зацвярджае закрыццё рахункаў дзяржавы і дакладвае аб выкананні бюджэту; забяспечвае дзяржаўную бяспеку краіны і грамадскі парадак; забяспечвае знешнюю бяспеку дзяржавы; ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва ў галіне адносін з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, заключэнне міжнародных пагадненняў, якія патрабуюць ратыфікацыі, а таксама іншых міжнародных пагадненняў; ажыццяўляе агульны кантроль у галiне забеспячэння абароны краіны і штогод вызначае колькасць грамадзян для прызыву на сапраўдную ваенную службу; вядзе іншыя пытанні, не аднесеныя да кампетэнцыі іншых органаў дзяржаўнага і мясцовага самакіравання (артыкул 146 п.2 Канстытуцыі).
Члены Савета міністраў нясуць салідарную адказнасць перад Сеймам за працу ўрада, яны таксама могуць несці індывідуальную адказнасць за выкананне задач, ускладзеных на іх прэм’ер-міністрам або тых, што адносяцца да кампетэнцыі сваіх міністэрстваў. Парушэнні закону і злачынствы, звязаныя з дзейнасцю міністраў, разглядаюцца ў спецыяльным дзяржаўным судзе, які прызначаецца Соймам.
Разам з корпусам дзяржаўных служачых, канцылярыя прэм’ер-міністра і ўсе міністэрствы маюць палітычных дарадцаў — каманды кансультантаў, якія працуюць у кожным міністэрстве і распрацоўваюць асноўныя прынцыпы палітыкі.
Склад урада
Пасля мінулых парламенцкіх выбараў 13 лістапада 2015 года прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў прадстаўніцу ПіС Беату Шыдла прэм’ер-міністрамБеата Шидло официально назначена на пост премьер-министра Польши — Российская газета, даручыўшы ёй сфармаваць новы склад урада. Згодна з Канстытуцыяй Польшчы, новы ўрад павінен атрымаць вотум даверу з боку Сейма. 16 лістапада 2015 года новы ўрад быў прыведзены да прысягі.
Польшча Катэгорыя:Дзяржаўны лад Польшчы