Любаўка (, ) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург—Адэса, якая праходзіць побач з вёскай.

Гісторыя Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. У 1897 годзе хутар у Вяйнянскай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года ў Грабянёўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 2 сакавіка 1938 года ў Магілёўскай вобл. З 24 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. Зараз у складзе саўгаса «Вяйнянскі цяплічны камбінат» (цэнтр — в. Вейна).

Ліквідаваная ў 1988 годзе. Тэрыторыя ў складзе в. Вейна.

Планіроўка Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай мерыдыянальна ўздоўж шашы і забудаванай аднабакова, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ўсход, за шашой — асфальтавы завод.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 2 двары 21 жыхар. XX стагоддзе: 1909 — 2 двары, 13 жыхароў. XXI стагоддзе:

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Зніклі ў 1988 годзе Катэгорыя:Вейна (Магілёўскі раён)