Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Астравец Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. СавецкаяПетра-Паўлаўская царква .
Гісторыя
Праваслаўны храм у гонар святых пакутнікаў Косьма і Даміяна быў уладкаваны ў Астраўцы ў XIX стагоддзі ў будынку скасаванага касцёла. У 1920-х гадах будынак царквы быў вернуты каталікам і пераабсталяваны ў касцёл.
У 1993 годзе было абрана месца для пабудовы новага праваслаўнага храма. У 1994 годзе распачалося будаўніцтва храма. 25 верасня 1999 года храм быў асвячоны епіскапам Гурыем.
У 2010 годзе пробашчам быў прызначаны іерэй Георгій Савіцкі. Пры ім было абноўлена начынне ў храме, усталяваны новы іканастас, набыты царкоўны домОСТРОВЕЦ.
Архітэктура Храм пабудаваны з цэглы ў выглядзе карабляХрам Святых апосталаў Пятра і Паўла .
Літаратура Габрусь, Т. В. Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна / Т. В. Габрусь // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 477. Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Калугін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 23. Сямёнава, Т. Асвячэнне храма: адкрыццё царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла / Таіса Сямёнава. — Астравецкая праўда. — 1999. — 29 верасня. — С. 1.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравец Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Астравецкага раёна Катэгорыя:Храмы Лідскай епархіі Катэгорыя:1999 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла