Зу́бнік двухгадовы (Crepis biennis) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Двухгадовая, зрэдку аднагадовая травяністая расліна вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, апушанае знізу. Сцябловае лісце чаргаванае, сцяблоабдымнае, з зубчастымі вушкамі, ніжняе — у прыкаранёвай разетцы, шурпатае, струга-перыста-раздзельнае. Кветкі жоўтага колеру ў кошыках дыяметрам 2—5 см, сабраных у агульныя шчытападобныя суквецці. Плод — сямянка (даўжынёй 4—6 мм) з чубком.

Арэал і экалогія Еўрапейскі від, занесены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэдка. Расце на ўзлесках, лясных лугах, палянах, у хмызняку і зрэджаных лясах, на аблогах і каля дарог. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Святлолюбівая расліна. Мезафіт, мезатроф і эўтроф. Расліна ядавітая.

Літаратура — С. 378.

Спасылкі

Скерда // Праект «Архив природы России»

Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Зубнік Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны