Зу́бнік дахавы, Палявая цыкорыя, Кашэчая трава (Crepis tectorum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Назва
Зубнік дахавы, курачча слепатаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, зубнік, малоччы, скерда Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, зубнік, палявая цыкор’я.
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—70 см, з вертыкальным моцна галінастым коранем. Сцябло прамастойнае, адзіночнае, галінастае, часам фіялетавага колеру ў ніжняй частцы. Сцябловае лісце сядзячае, ланцэтна-лінейнай формы, з завернутым краем і сцяблоабдымнай асновай. Ніжняе лісце надрэзанае, суцэльнае або выемчаста-зубчастае, звужаецца ў чаранок. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках дыяметрам 2—5 см на тонкіх, злёгку апушаных кветаносах. Кветкавыя кошыкі сабраныя ў шчыткападобныя ці мяцёльчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка з рэбрамі і чубком.
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на аблогах, лугах, узлесках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях, у садах і агародах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф.
Выкарыстанне Лекавая расліна.
Літаратура
Спасылкі
Скерда // Праект «Архив природы России»
Катэгорыя:Зубнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны