thumb|Старт гонак «Формулы-І», 2008 год, Канада

Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; , таксама ) — катэгорыя технічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасці праходжання трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, пазадарожнік і г. д.) Большасць сусветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй.

Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ва ўсім свеце. Асаблівасць аўтагонак у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і поспех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў спецыялістаў: канструктараў, механікаў, штурманаў і пілотаў.

Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі і тэставання інавацыйных тэхналогій у канструяванні аўтамабіляў. Вядучыя сусветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадскія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, звязаных з тэставаннем новых тэхналогій, спонсарства служыць таксама сродкам рэкламы.

Гісторыя

Першыя гонкі пачаліся неўзабаве пасля будаўніцтва першага паспяховага аўтамабіля з бензінавым рухавіком. Першая гонка адбылася 28 красавіка 1887 года і была арганізвана галоўным рэдактарам парыжскага выдання «Le Vélocipède», гаспадаром Фосье. Гонка складалася з 2 км трасы ад моста Неі ў Булонскім лесе. Яе выйграў Жорж Бутон з кампаніі Дыён-Бутон на машыне, якую ён пабудаваў разам з Жулем-Альберам дэ Дыёнам, але Бутон быў і адзіным удзельнікам заезду, таму гэту гонку складана назваць паўнавартасным спаборніцтвамRémi Paolozzi (May 28, 2003). «The cradle of motorsport». Welcome to Who? What? Where? When? Why? on the World Wide Web. Forix, Autosport, 8W..

Гл. таксама Формула-1 Шыкана

Спасылкі Міжнародная аўтамабільная федэрацыя

Катэгорыя:Тэхнічныя віды спорту Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы