Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Буда-Кашалёва Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.
Гісторыя
На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы Кашалёў быў пабудаваны драўляны храм. У пачатку 1930-х гадоў храм быў закрыты. З 1941 года храм у Буда-Кашалёве дзейнічаў у набытым жылым доме. У 1953 годзе храм згарэў і прыход пераехаў у малільны дом.
У 1989 годзе вернікі Свята-Мікалаеўскага малільнага дома звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай аб дазволе будаўніцтва новага храма. 25 снежня 1989 года было атрымана пісьмовае апавяшчэнне аб дазволе будаўніцтва новага храма. У верасні 1990 года благачынны Гомельскай акругі протаіерэй Стэфан Гладышчук здзейсніў чын асвячэння месца пад будаўніцтва храма. 19 мая 1994 года епіскап Гомельскі і Жлобінскі Арыстарх здзейсніў чын асвячэння храма.
Пры храме дзейнічае нядзельная школаХрам Святителя Николая Чудотворца, г. Буда-Кошелево.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Славутасці Буда-Кашалёва Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1994 год у Беларусі