Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Недайка Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гісторыя У 1864 годзе была пабудавана драўляная царква, якая праз пэўны час згарэла. У 1894 годзе на яе месцы была пабудавана новая каменная царква.

У гады рэпрэсій 1930—1937 гадоў храм быў закрыты і да вайны выкарыстоўваўся як зернясклад. Падчас вайны ў ім размяшчаўся шпіталь для нямецкіх, а потым і для савецкіх салдат. У паваенны час храм пераабсталяваны пад калгасную кантору. У 1970-я і 1980-я гады будынак царквы выкарыстоўваўся як сельскі дом культуры.

У 2005 годзе будынак царквы быў вернуты прыходу. Пры ўпарадкаванасці тэрыторыі знойдзены рэшткі дваіх пахаваных святароў, яны былі перапахаваны каля храма, паблізу алтараХрам Святой Живоначальной Троицы, д. НедойкаНедойка. Церковь Троицы Живоначальной..

Архітэктура Уяўляе сабой 1-павярховы будынак пад 2-спадавым дахам. Складаецца з некалькіх прастакутных у плане зрубаў, і вянчаецца макаўкай.

Літаратура Віталева, В. В. З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны : З гісторыі населеных пунктаў : Недайка / В. В. Віталева // Памяць : Гісторыка-дакументальная хроніка Буда-Кашалёўскага раёна : У 2-х кнігах. — Кн. 2 / уклад.: У. Я. Райскі. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — С. 521. Недайка // Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. — Т. 1. — Кн. 1 : Гомельская вобласць / Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў; рэдкал. : Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш]. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 168—169.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Недайка Катэгорыя:Храмы Гомельскай і Жлобінскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святой Тройцы Катэгорыя:1894 год у Беларусі