Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Псуя Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Гісторыя Пабудавана ў 1995 годзе з цэглы.

Архітэктура Вырашана 3 аб’ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды. 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных барабанах. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіцаСвята-Троіцкая царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Псуя Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі