Юрка Асеннік (, нар. 18 лістапада 1969, Бельск Падляскі, Польшча) — польскі музыкант беларускага паходжання.
Біяграфія Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Варшаве. Навучаўся ў Інстытуце праваслаўнай тэалогіі Св. Сергія ў Парыжы. Заснавальнік фальклорнага гурта «Падляшукі». Актыўны ўдзельнік беларускага руху ў Польшчы ад пачатку 1990-х гг. У мінулым вакаліст гурта R. F. Braha, а цяпер Zero-85. Займаецца аматарскай фатаграфіяй, выстаўляўся ў беластоцкай галерэі «Сто трынаццаць», Ратушным музеі ў Бельску Падляскім і інш.
Спасылкі Біяграфія Пра фатаграфію Інтэрв’ю Музычнай Газеце Здымкі Афіцыйная старонка Zero-85
Катэгорыя:Музыканты Польшчы Катэгорыя:Музыканты Беларусі