Іван Адольфавіч Куні́цкі (, в. Баранава, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — , г. ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1966—1967 гадах лабарант Копцеўскай СШ; у 1972—1975 гадах архітэктар АКА-2 Гродзенскага філіяла «Белдзяржпраект». У 1973—1974 гадах служыў у радах Савецкай Арміі. У 1976 годзе старэйшы архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект», у 1977 старэйшы архітэктар Гродзенскага філіяла інстытута «Белкалгаспраект»; у 1977—1988 гадах старэйшы архітэктар будаўнічага аддзела, кіраўнік групы будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар Гродзенскага філіяла ДІАП; у 1988—1994 гадах галоўны архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар архітэктурна-канструктарскай майстэрні; у 1998—2002 гадах начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела, у 2002—2003 гадах галоўны архітэктар—намеснік начальніка аддзела архітэктуры і генплана, галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд»; у 2003 годзе галоўны архітэктар праекта аддзела АКМ ААТ «ГІАП», у 2003—2006 гадах начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўны архітэктар інстытута, начальнік архітэктурна-канструктарскага аддзела інстытута «Гроднадзіпрабуд». У 2005 годзе прайшоў міжнародную стажыроўку ў Берліне з атрыманнем сведчання міжнароднага ўзору ў вобласці архітэктурнага і будаўнічага праектавання, кантролю і нагляду за правядзеннем работ.
У 2006—2010 гадах галоўны інжынер праекта ў ПМ-1 інстытута «Гроднаграмадзянпраект». У 2009 атрымаў два кваліфікацыйныя атэстаты: на ажыццяўленне функцый галоўнага інжынера праекта і на ажыццяўленне функцый галоўнага архітэктара праекта.
Творчасць Асноўныя працы: спартзала музпедвучылішча (1975); у аўтарскім калектыве: жылая група дамоў з крамай «Дзіцячы свет» па вул. М. Горкага, адміністрацыйны корпус трэста «Гроднапрамбуд» (1982), ІВЦ аб’яднання «Азот» (1986) у Гродне, завод запчастак у г. Крэмінна УССР (1982), навучальна-курсавы камбінат у Адэсе (1985).
Узнагароды Ударнік камуністычнай працы (1980), узнагароджаны Ганаровай граматай (1982, 1985, 1986).
Сям’я Дачка Алена Іванаўна Куніцкая, галоўны спецыяліст аддзела інвестыцый будаўніцтва, аб’ектаў жылля і сацыяльнай сферы камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Гродна