Перапіс насельніцтва Беларусі 2019 года — трэці агульнадзяржаўны перапіс насельніцтва ў незалежнай Беларусі, які адбыўся з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Напярэдадні Беларускі статыстычны камітэт распачаў высылаць на мабільныя тэлефоны грамадзянаў SMS-паведамленні пра тэрміны перапісу. Перапісны ліст складаецца з 49 пытанняў. Нацыянальнымі актывістамі распачата акцыя па прапагандзе сярод насельніцтва краіны беларускай мовы ў пытаннях 12 і 13 перапіснога ліста, як сродка ўплыву на далейшую палітыку дзяржавы.

Правядзенне Прыняць удзел у перапісе ўпершыню стала магчыма наступнымі спосабамі: інтэрнэт-перапіс на стацыянарных участках па месцы жыхарства

Праграма перапісу Пералік пытанняў, па якіх адбываецца збор персанальных звестак у дачыненні грамадзянаў Беларусі, зацверджаны Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Пытанні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстык прозвішча, імя, імя па бацьку; ідэнтыфікацыйны нумар; дата нараджэння, узрост; пол; сваяцкія ці іншыя стасункі з асобай, пазначанай першай у хатняй гаспадарцы; стан у шлюбе (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых); месца нараджэння.

Пытанні, датычныя міграцыйнай актыўнасці бесперапыннасць пражывання ў гарадскім паселішчы ці сельскай мясцовасці гэтага адміністрацыйнага раёна; перыяд прыбыцця ў дадзены населены пункт; месца папярэдняга жыхарства; пражыванне болей за 1 год безупынна ў якой-небудзь іншай краіне; краіна, у якой пражываў рэспандэнт да даты прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства; месяц і год прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь; прычына прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь на сталае месца жыхарства; намер і прычына, па якой плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь (для асоб ва ўзросце 15—74 гадоў); тэрмін, на які плануецца выехаць з Рэспублікі Беларусь.

Пытанні, датычныя нацыянальна-этнічных характарыстык нацыянальнасць (паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта, для дзяцей — па вызначэнні бацькоў). родная мова; мова, на якой рэспандэнт звычайна размаўляе дома; іншая(-ыя) мова(-ы), якой(-імі) вольна валодае рэспандэнт.

Пытанні, датычныя адукацыі узровень адукацыі (для асоб ва ўзросце 10 гадоў і старэйшых), наяўнасць навуковай ступені; уменне чытаць і пісаць; навучанне ва ўстанове адукацыі (для асоб ва ўзросце 6—60 гадоў); наведванне дзіцём дашкольнай установы (для дзяцей ва ўзросце 3—7 гадоў, якія не наведваюць школу).

Крыніцы сродкаў да існавання, якія маюцца ў 2019 годзе.

Пытанні, датычныя занятасці (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых) асноўная аплачваная работа, занятак, які прыносіць прыбытак, ці работа без аплаты працы ў сваяка (далей — работа) у апошні тыдзень да пачатку перапісу насельніцтва; месцазнаходжанне працы; прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства; перыядычнасць выезду на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы; характарыстыка работы, якую выконвае рэспандэнт; кім рэспандэнт з’яўляўся на працы (статус у занятасці); пошук працы рэспандэнтам цягам апошняга месяцу да пачатку перапісу насельніцтва, гатоўнасць прыступіць да яе ў найбліжэйшыя 2 тыдні; прычына адмовы ад пошуку працы.

Колькасць народжаных дзяцей (для жанчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых).

Пытанні, датычныя жыллёвых умоваў месца жыхарства; колькасць хатніх гаспадарак, якія жывуць у памяшканні, і іхні склад; памер агульнай плошчы аднакватэрнага жылога дому ці кватэры; існыя віды дабрабыту ў памяшканні, якое выкарыстоўваецца для пражывання; уласнік памяшкання, якое выкарыстоўваецца для пражывання; колькасць жылых пакояў, якую займае хатняя гаспадарка.

Часовае пражыванне (побыт) на дату правядзення перапісу насельніцтва сярод членаў хатняй гаспадаркі асоб, якія стала пражываюць па-за межамі Рэспублікі Беларусь

Пытанні, датычныя сельскагаспадарчай дзейнасці наяўнасць ва ўласнасці або валоданні, карыстанні хатняй гаспадаркі зямельных надзелаў у 2019 годзе з пазначэннем іхняй колькасці; характарыстыка зямельных надзелаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, у тым ліку занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культураў) і мэты іхняга выкарыстання; наяўнасць на земляных надзелах пладова-ягаднага дрэвастану і хмызнякоў на 1 кастрычніка 2019 г.; колькасць (плошча) пладова-ягаднага дрэвастану ў пладаносным узросце па відах; наяўнасць у гаспадарцы скаціны, птушкі і пчоласем’яў на 1 кастрычніка 2019 года; колькасць скаціны і птушкі па відах, колькасць пчоласем’яў.

У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Беларусі У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, праграма была іншай: адрас у перыяд прахаджэння перапісу; прозвішча, імя, імя па бацьку; пол; дата нараджэння; краіна нараджэння; грамадзянства; краіна сталага пражывання; мэта прыезду ў Рэспубліку Беларусь.

Вынікі

20 лютага 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра першыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Як паказваюць лічбы, у краіне жыве чалавек, больш жанчын (53,8%). У сталіцы жыве чалавек. У Брэсцкай вобласці жыве больш за чалавек, у Віцебскай — больш за , у Гомельскай — больш за , у Гродзенскай — больш за , у Магілёўскай — больш за . Больш за ўсё жыхароў зафіксавана ў Мінскай вобласці — больш за .

Спасылкі Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Перапіс насельніцтва — 2019 на сайце Тэлерадыёкампаніі «Гомель»

Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:Перапісы насельніцтва Катэгорыя:Насельніцтва Беларусі Катэгорыя:Кастрычнік 2019 года