Дурнічнік калючы, дурнічнік ігольчаты чортаў бур’ян Ботанический словарь, Спб, 1878.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев. (Xanthium spinosum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду сямейства .

Распаўсюджанне Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. Распаўсюдзілася і натуралізавалася ў Еўропе, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, умераным клімаце Азіі, Аўстраліі і Новай ЗеландыіПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны)..

Расце на смеццевых месцах, уздоўж дарог, на выганах.

Батанічнае апісанне Сцябло прамое, жорсткае, тонкаразоравае, простае або галінастае, вышынёй 20-100 см.

Лісце ланцэтнае або эліптычна-ланцэтнае, зверху суцэльнае, астатняе — зубчастае, зубчаста-выемчатае або трохраздзельнае. Ля аснавання лісця на сцеблах сядзяць буйныя патройныя калючкі.

Пылавікі круглявыя знізу, пазбаўленыя хвастападобных прыдаткаў. Слупок нясе ніжэй лычыкі кольца вымятальных валасінак. Кветаложа усажана лускаватымі прыкветкамі.

Плодзікі пазбаўленыя чубкоў, замененых лускавінкамі або бародаўкамі.

Класіфікацыя

Таксанамія Від Дурнічнік калючы ўваходзіць у род сямейства парадку .

Літаратура  — С. 236—237.

Спасылкі

Xanthium spinosum L. — Дурнишник колючий, игольчатый. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Xanthium spinosum L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе