Гусяла́пка вастралопасцевая (Alchemilla acutiloba) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Беларускія народныя назвы: гусіныя лапкі, гаючае зелле, расічка.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 7—65 см. Сцябло прыўзнятае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках. Прыкаранёвае лісце ныркападобнай формы, 9—11-лопасцевае. Лопасці лістоў з кожнага боку з 7—12 вузкім вострымі зубцамі. Кветкі жаўтаватага або жаўтавата-зялёнага колеру. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Расце на лугах і пашах, у стэпах і светлых лясах, на палянах і ўзлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у ліпені—жніўні.

Сінонімы Паводле The Plant List:

Літаратура

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Манжетка // Праект «Архив природы России» — Nature-Archive.RU

Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны