Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці, помнік архітэктуры неаготыкі.

Гісторыя 20 кастрычніка 1913 г. касцёл быў асвечаны ксяндзом легатам віленскага біскупа Браніславам Сароскам. У жніўні 1931 г. была асвечана памятная дошка ў знак пашаны будаўніку святыні кс. Адаму Абрамовічу. З 1928 г. у парафіі працавалі сёстры Святой Сям’і Марыі, а ў 1934 г. быў арганізаваны ІІІ Францішканскі ордэн.

У 1951 г. камуністычныя ўлады зачынілі святыню. Касцёл стаў крамай, а пасля выкарыстання яго ў 1960 г. калгасам быў знішчаны.

14 жніўня 1993 г. ардынарый Гродзенскі бп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў касцёл.

У 2009 г. быў заменены дах на касцёле і ўзмоцнена касцёльная вежа. Летам 2012 г., дзякуючы вернікаў і людзей добрай волі, быў адрамантаваны інтэр’ер касцёлаhttp://belarusinside.com/photos/derechin/index.html https://vetliva.by/tourism/what-to-see/kostel-vozneseniya-devy-marii-v-derechine/ .

Архітэктура Інвентарны спіс 1922—1926 гада: « Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы ў гатычным стылі. Памеры касцёла наступныя: даўжыня 16, шырыня 7 і вышыня 5 сажняў. Вежа — каля 22 сажняў. Касцёл пакрыты чарапіцай, вежа — цынкавай бляхай. На вежы змешчаны жалезны крыж. Звонку касцёл звычайнага цаглянага колеру, ад фундамента на паўметра каменны. Унутры ўвесь касцёл абтынкаваны. Столь драўляная, а пад хорамі, на вежы і ў закрыстыях — цагляная, таксама абтынкаваная. Вокнаў у галоўнай вежы шэсць, у прэзбітэрыуме тры, усе з рознакаляровага шкла. Амбон драўляны. З аднаго і другога боку прэзбітэрыума знаходзяцца дзве закрыстыі, у іх — па тры акна з жалезнымі рамамі. Прэзбітэрыум ад касцёла аддзелены драўлянай балюстрадай. Падлога ў касцёле і адной закрыстыі вырабленая з цэменту, у другой — драўляная. Дзверы на жалезных завесах з унутранымі замкамі. Драўляныя хоры змешчаны на чатырох жалезных рэльсах. На хорах замест аргана знаходзіцца фізгармонь. У званіцы знаходзіцца звон вагой каля 60 пудоў, пад прэзбітэрыем — сігнатурка. З правага боку ад увахода ў касцёл над закрыстыяй — галерэя з трыма вокнамі. У касцёле зроблены галоўны алтар і два бакавых. Над галоўным алтаром размешчаны вялікі абраз Маці Божай Вастрабрамскай. Па баках абразы: Сэрца Езуса ў пазалочанай раме, навокал выкладзены плюшам, Маці Божай Чанстахоўскай, два абразы Маці Божай і св. Юзафа. Над бакавымі алтарамі змешчаны: над адным — абраз Маці Божай Чанстахоўскай, над другім — Сэрца Езуса».

Спасылкі Дзярэчын — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Дзярэчын Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1913 годзе Катэгорыя:1913 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі